Фемінісцкія суполкі існуюць транслакальна - узаеманакіраваныя імпульсы ўзнікаюць незалежна адзін ад аднаго ў розных кропках свету. На пачатку 1990-х гадоў кіберфемінізм паўстаў у межах аўстралійскага гурта VNX matrix і расійскага Кіберфемінклуба. Адначасова з існаваннем такіх нечаканых прасторавых канфігурацый, сувязі фемінісцкіх рухаў ў часе бывае складана выбудаваць нават у рамках адной лакальнасці.
Калі гісторыя фемінізму апісваецца праз парадыгму "хваляў", лакальная спецыфіка фемісцкага руху ЗША паўстае ў якасці ўніверсальнай парадыгмы. Аднак, гісторыя фемінісцкіх рухаў у іншых частках свету не ўкладаецца ў логіку "хваляў". Напрыклад, свае асаблівасці развіцця фемінізму ёсць ва Усходняй Германіі і ў краінах постсавецкай прасторы.
Як апісваць гісторыю фемінізму інакш, з улікам мясцовай спецыфікі? Як адбудоўваюцца генеалогіі феміністычнай навукі, мастацтва, актывізму ў Германіі і на постсавецкай прасторы? Як апісваць гэтыя гісторыі, уключаючы туды ўласцівую сучаснаму фемінізму чуллівасць да множных няроўнасцяў?
Даследваць дадзеныя тэмы мы прапануем фемінісцкім мастачкам, даследчыцам і актывісткам з постсавецкіх краін.
У межах праекта будуць падтрыманы некалькі самастойных праектаў удзельні_ц з Расіі і краін Усходняга Партнёрства (адбор адбыўся ў сакавіку), а таксама створаны калектыўны зін " Фемінісцкія транслакальносці". Заяўку на ўдзел у Зіне можна падаць да 10 мая!